Канцэрт «Калядныя мроі Адама Міцкевіча»

У Доме-музеі Адама Міцкевіча адбыўся канцэрт "Калядныя мроі Адама Міцкевіча".

Госці мерапрыемства даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі паэта, у т.л. якой была яго любімая песня-калядка, пазнаёміліся з рэцэптам любімай традыцыйнай стравы Адама Міцкевіча на святочным вігілійным стале. Прагучалі калядныя песні, а таксама творы кампазітараў Станіслава Манюшкі, Фрэдэрыка Шапэна, Яна Голанда і іншых на вершы Адама Міцкевіча.

478