Тэматычны семінар

21 снежня 2022 г. на базе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры пройдзе семінар "Сучасныя падыходы да арганізацыі музейнай дзейнасці" для кіраўнікоў музеяў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Ён арганізаваны сумесна з ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

Пачатак - 11:00.

На семінары з дакладамі выступяць супрацоўнікі дзяржаўных музеяў г.Мінска. Будуць разглядацца актуальныя пытанні дзейнасці сучасных музеяў - навуковай, экспазіцыйнай, культурна-адукацыйнай, улікова-фондавай і інш.

528