Музейна-педагагічны занятак: «Як адпачывалі жыхары станцыі Лунінец у пачатку ХХ ст. »

Жыхары станцыі пачатку ХХ ст.не толькі працавалі, вучыліся, страйкавалі (у 1905 г.), хадзілі ў царкву, але і адпачывалі. На жаль, аб гэтым баку іх жыцця вядома няшмат.

Адным з месцаў адпачынку для жыхароў мястэчка быў чыгуначны сад, што цягнуўся ўздоўж палатна чыгункі. Забалочаную тэрыторыю будучага сада давялося падсыпаць пяском, а потым шлакам з паравозных топак. Яшчэ ў двадцатыя гады ў паравай частцы, на месцы, дзе зараз знаходзіцца тэнісны корт. На тэрыторыі сада былі высаджаны таполі, пракладзены, пабудавана сцэна з так званай “ракавінай” для чыгуначнага духавога аркестра. Гэтым аркестрам, доўгі час адзіным у мястэчку, на працягу многіх гадоў кіраваў А. Мацеус, чэх па нацыянальнасці, інструментальшчык дэпо. Яго дом і сёння стаіць на адной з вуліц горада. Уваход у сад спачатку быў з боку пуцей, каля сучаснай лазні. Усвяточныя дні і па нядзелях у садзе адбываліся гулянні. Спявалі хары дэпо і вучняў школ, намаганнямі мясцовых удзельнікаў артыстычных гурткоў ставіліся п`есы, вадэвілі. Выступалі фокуснікі, куплетысты, гіравікі, асілкі-барацьбіты. Сярод апошніх вельмі папулярным быў Е. Кірыковіч. У Лунінцы доўга памяталі выпадак, калі ён перамогу заезджага барацьбіта. Гастралёр выклікаў з публікі жадаючага пазмагацца з ім і быў пасаромлены мясцовым волатам. Кажуць, што пад рубрыкай “Сенсацыяз правінцыі” выпадак гэты быў апісаны ў губернскай газеце. Уваход у сад каштаваў грошай, але ў чыгуначнікаў меліся льготныя сямейныя білеты.

У час першай сусветнай у парку знаходзтлася адна з палявых хлебапякарняў.

З культурных устаноў Лунінец да 1912 г. меў сцэну ў пажарным дэпо, дзе 2-3 разы на год выступалі прыезжыя артыстычныя трупы (з Роўна, Львова, Пецярбурга, Мінска). 12 лютага 1912 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё чыгуначнага клуба, у якім 27 сакавіка сіламі аматараў быў дадзены першы спектакль – “На парозе вялікіх падзей” І.Д. Паўлава… На сцэне чыгуначнага вычылішча ставіліся п`есы “Прапанова” (па Чэхаву), “Фама Гардзееў” (па Горкаму), “Мазепа” (па Пушкіну). Папулярнасцю сярод насельніцтва карысталіся і так званыя “Беларускія вячоркі” – сваеасаблівая форма мастацкай самадзейнасці. У час іх артысты (у асноўным рабочыя дэпо) выкарыстоўвалі ў сваіх драматычных пастаноўках урыўкі з твораў А. Ажэшка, М. Крапіўніцкай, Гогаля, Коласа, Купалы, К. Каганца.

Сярод нашых чыгуначнікаў былі таленавітыя самадзейныя артысты. Напрыклад, кандуктар Г. Драніч, удзельнік хору і тэатральных гурткоў. Прывабліванне сцэны перамагло ўжо існуючую прафесію, прымусіла нават пакінуць родны дом – у чарговы прыезд у Лунінец трупы Загайдачнага (гэтая тэатральная трупа, у свій час вядомая, гастралявала ў гарадах Расіі, Беларусі, Украіны, давала канцэрты ў рабочых клубах) Г. Драніч перайшоў працаваць у тэатральны калектыў. Захваўся фотаздымак нейкага спектакля, дзе адну з роляў выконвае наш зямляк.

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Лунінец. р-на / Укл. Т.В. Канапацка. Мн.: Беларус, 1995. – 716 с.: іл.

494