Творчы конкурс «Янка Маўр: вандраванне па зорках»


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры разам з галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» абвяшчаюць творчы конкурс “Янка Маўр: вандраванне па зорках”, прысвечаны 140-годдзю беларускага пісьменніка Янкі Маўра.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці.

Конкурс праводзіцца ў намінацыях:

“Літаратурная творчасць” (вершы, апавяданні, эсэ);

“Выяўленчае мастацтва” (ілюстрацыі да твораў пісьменніка, малюнкі, прысвечаныя мясцінам, звязаным з яго жыццём і творчасцю);

“Інсцэніроўка” (відэазапісы мініяцюр па творах Я.Маўра).

Узроставыя катэгорыі: 6 – 10 гадоў, 11 – 13 гадоў, 14 – 17 гадоў.

У кожнай намінацыі прызначаецца па 3 прызавых месцы ў кожнай узроставай групе. Пераможцы атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

I этап (адборачны) з 3 студзеня па 28 лютага 2023 г. – ва ўстановах адукацыі;

II этап (адборачны) з 1 па 31 сакавіка 2023 г. – раённы (гарадскі);

III этап (заключны) з 3 па 17 красавіка 2023 г. – абласны.

Падвядзенне вынікаў конкурсу – да 26 красавіка 2023 г.

Пасля завяршэння раённага (гарадскога) этапу конкурсу ўпраўленнямі па адукацыі райвыканкамаў, упраўленнямі (аддзелам) па адукацыі, спорце і турызме райгарвыканкамаў прадстаўляюцца Заяўкі на ўдзел разам з творчымі работамі на электронны адрас: concurs-bellitmuseum@yandex.by (з пазнакай “Янка Маўр: вандраванне па зорках”) і на адрас: установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, 220029, г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13. Тэлефон для даведак: +375 (17) 395-44-47.

Фінал конкурсу адбудзецца 12 мая 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” па адрасе: г.Мінск, вул.П.Глебкі, 88 падчас святочнага мерапрыемства, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра.

Падрабязна пра ўмовы правядзення конкурсу, патрабаванні да афармлення работ, крытэрыі ацэнкі  і г.д. чытайце ў Палажэнні.

210