Свята «Ехала Каляда з Полацку...»

14 студзеня ў 13.00 Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я і фальклорны гурт «Варган» запрашаюць на святкаванне Каляд!

Дарагія сябры, мы запрашаем вас прыняць удзел у фальклорным свяце «Ехала Каляда з Полацку...» і адчуць атмасферу Каляд. Нашы госці змогуць не толькі вадзіць карагоды з калядоўшчыкамі і Казой, спяваць і танцаваць, але прымуць удзел у традыцыйных гульнях, атрымаюць падарункі ад цыганкі і стануць удзельнікамі калядных варожбаў. Нашы продкі заўсёды хацелі даведацца, які будзе ўраджай у наступным годзе, ці будзе прыплод жывёлы, а дзяўчаты, вядома ж, варажылі на суджанага. Больш за ўсё варожб выпадала на Каляды — час зімовага сонцастаяння, які вызначаў мяжу старога і новага года.

P.S. Сябры! Не забудзьцеся пра пачастунак для Казы, каб год быў шчодрым, квітнеючым і паспяховым!

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефоне 46 30 41.

516