Музей далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»

13 студзеня 2023 года Дзятлаўскі краязнаўчы музей далучыўся да навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, арганізаваўшы для дзяцей-сірот, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне або засталіся без апекі бацькоў ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр г.Дзятлава” квэст-гульню “Навагоднія прыгоды зайца Коські”. Удзельнікі гульні цікава і пазнавальна правялі час, атрымаўшы напярэдадні Старога Новага году зарад святочнага навагодняга настрою.

497