Адам Кіркор пра Адама Міцкевіча (да дня нараджэння)

205 гадоў таму, 21 студзеня нарадзіўся Адам Ганорый Кіркор (1818, Мсціслаўскі павет Магілёўскай губерні - 1886, Кракаў) - гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец, краязнаўца. А.Кіркор з'яўляўся членам-карэспандэнтам Імператарскага археалагічнага і Рускага геаграфічнага таварыстваў, а таксама Акадэміі навук у Кракаве.

Як археолаг, Адам Кіркор правёў мноства раскопак, у т.л. і ў ваколіцах Навагрудка. Як этнограф, ён адным з першых пазнаёміў навуковы свет Расіі і Польшчы з багаццем духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, адлюстраваў гістарычныя і этнаграфічныя асаблівасці беларускага народа.

Знаёмы быў А. Кіркор і з творчасцю Адама Міцкевіча. Выдадзеная ў Санкт-Пецярбургу ў 1882 годзе кніга «Живописная Россия» Т. 3. (Ч.1, «Литовское Полесье», ч. 2. «Белорусское Полесье») пачынаецца фрагментам паэмы А.Міцкевіча "Пан Тадэвуш" - "Літва! Айчына дарагая!».

А. Кіркор адзначае, што Адам Міцкевіч
"...па выхаванні, па яго першых творах належыць Літве, якая ва ўспамінах усяго яго жыцця, ва ўсіх яго творах зліваецца з Беларуссю".

Аўтар прысвяціў у кнізе 2 старонкі апісанню гісторыі Навагрудка, указаўшы, што тут ёсць дом, «у якім правёў юнацкія гады Адам Міцкевіч», апісаў возера Свіцязь, згадаўшы, што яно «апетае Адамам Міцкевічам», распавёў пра русалак-свіцязанак.

477