У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адкрылася выстава «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..»

20 студзеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося адкрыццё выставы “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..”, створанай сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.

На адкрыцці выставы прагучалі гісторыі з творчага і асабістага жыцця Броўкі і Глебкі ад куратара выставы, а таксама ад супрацоўнікаў устаноў, сумесна з якімі яна была створана. У межах адкрыцця была праведзена падрабязная экскурсія, якая раскрыла наведвальнікам таямніцы сапраўднага сяброўства двух знакавых паэтаў нашай літаратуры.

Запрашаем наведаць выставу, якая будзе працаваць да 25 чэрвеня!

509