Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву — 525! Наш край скрозь час

Годам заснавання Дзятлава лічыцца 1498-ы, калі вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Аляксандр дароўнай Граматай аддаў “Двор Здетело” ў валоданне свайму гетману, літоўскаму князю Канстанціну Астрожскаму з правам заснаваць “мястэчка” (невялікі горад).

Дзятлава ўзнікла на скрыжаванні дарог, якія вялі да Слоніма, Навагрудка, Ліды. На думку некаторых навукоўцаў, паселішча ў якасці ваеннай заставы, якая прыкрывала сталіцу ВКЛ горад Навагрудак з поўдня, існавала значна раней. Як распавядае Іпацьеўскі летапіс, у 1253 годзе каля возера Зьята адбылося сутыкненне паміж Галіцка-Валынскім і літоўскім войскамі: “И послаша сторож Литва на озерем Зьято и гнаша через болота реки Щары”. У розныя часы мястэчкам валодалі Астрожскія, Сапегі, Палубінскія, Радзівілы, Солтаны. Падрабязней...

505