Помнікі Міцкевічу ў свеце — Ааморы (Японія)

Аамары — цэнтральны горад і порт у Японіі, размешчаны на поўначы вострава Хансю ў аднайменнай бухце. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Аамары. Насельніцтва - 295 736 чалавек.

У 1992 годзе фігура Адама Міцкевіча з парыжскага помніка была ўсталявана ў двары дзяржаўнага ўніверсітэта ў японскім горадзе Ааморы. Помнік, пазбаўлены высокай калоны і барэльефаў (якія ёсць у парыжскім помніку), стаў сімвалам гэтага японскага ўніверсітэта. Пад надпісам "Паэт ідзе на волю" выпускнікі фатаграфуюцца на памяць.

Наяўнасць помніка выклікана захапленнем не столькі самім Адамам Міцкевічам, колькі Эмілем-Антуанам Бурдэлем, французскім скульптарам і аўтарам помніка паэта, які да гэтага часу стаіць у Парыжы. Японская фігура паэта - дакладная копія працы Бурдэля.

Пра помнік А. Міцкевічу ў Парыжы чытаць тут - http://mickiewicz.museum.by/node/56995

465