«Пока мы помним, они живы...»

Пока мы помним, они живы,
Ушедшим всем, земной поклон...

Сёння гэтыя словы мы гаворым вясельным музыкам, тым, без каго не абыходзілася ні адно вяселле, ні адна гулянка. Вяселле ў беларусаў – важны момант у жыцці. І музыканты – адны з самых важных удзельнікаў.

У ваколіцах Івянца было некалькі музычных калектываў. Пералічу тых, імёны якіх захаваліся. Лямбовічы з хутара Маліннік – Вера, Стася, Пётр, Юзя.  Стась, Антон, Стэня Дубіцкія. Болесь, Люця, Міша Пратасы. Скрыпак з Канапліч Жаўток (імя не вядома). Стэфа (Стэфанія Чылюк) і Казік Ліпніцкія. Тэрэса Мазура.

У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры прадстаўлена калекцыя вясельных фотаздымкаў. Мы звяртаемся да мясцовых жыхароў з прапановай ўзгадаць нашых таленавітых продкаў. Дасылайце нам фотаздымкі ці іншыя звесткі, прыходзьце ў музей. Давайце разам створым інфармацыйную базу на тэму вясельных музыкаў!

Наш тэл. 8(01772) 63541

e-mail: imuseumtk06@gmail.com

473