Увага! Гаворыць радыё!

На выстаўку радыёпрыёмнікаў і радыёл запрашае Івянецкі музей традыцыйнай культуры!

Прадстаўлены радыёпрыёмнікі і радыёлы 30 – 80 гадоў ХХ стагоддзя. Самы старэйшы радыёпрыёмнік фірмы “Philips”, выпушчаны ў 30 – х гг., быў перададзены ў музей жыхаром в. Часнакі Пупко С.М.

Шмат цікавага можна даведацца пад час наведвання выстаўкі. Напрыклад, тэрмін «радыё» ўпершыню ўвёў у абарачэнне англійскі фізік-хімік Уільям Крукс прыблізна ў 1873 годзе.

У савецкія часы адным з папулярных сродкаў масавай інфармацыі было радыё. Радыё было ў кожным доме да нядаўняга часу. Радыёла - прылада, якое сумяшчае ў сабе радыёпрымальнік і прайгравальнік пласцінак. Да 60-х гадоў радыёлы ў СССР былі мала распаўсюджаны, а ў канцы 60-х гадоў і пазней лямпавай радыёлой абзавялася практычна кожная савецкая сям'я. Тэрмін "радыёла" (radiola) узнік у 1922 годзе ў ЗША. Там у адной з кампаній, якія выпускаюць радыёэлектронную апаратуру, у гонар расліны радыёла (варыянт - радзіёла) стварылі марку пад аднайменнай назвай.

Першая радыёла ў СССР - СВГ-К была выпушчана Аляксандраўскім радыёзаводам у 1938 годзе. Апошняй серыйнай радыёлой на прасторы былога СССР стала "Серанада РЭ-209", выпушчаная ў 1992 годзе Уладзівастоцкім заводам "Радыёпрыбор".

У канцы 70-х гадоў, у сувязі з шырокім ужываннем паўправадніковых прыбораў і распаўсюджваннем кампактных транзістарных радыёпрымальнікаў, папулярнасць радыёл стала падаць. Яны саступілі месца іншым камбінаваным прыладам - магнітолам з кампакт-касетамі, а пазней - прыладам, якія змяшчаюць прайгравальнік аптычных дыскаў або лічбавы прайгравальнік.

548