Выстава «Нам расці — дык мала дня!» (да 100-годдзя літаб’яднання «Маладняк» і Міжнароднага дня роднай мовы)


21 лютага ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачне працаваць выстава, прысвечаная 100-годдзю першага Усебеларускага літаратурнага аб’яднання «Маладняк» і прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

На ёй будуць прадстаўлены выданні твораў пісьменнікаў-маладнякоўцаў з фондаў НПГКМЗ. Сярод іх можна будзе ўбачыць і арыгінальныя кнігі маладнякоўскага перыяду, і больш познія выданні беларускіх пісьменнікаў, лёс якіх звязаны з гэтым літаратурным аб’яднаннем.

Алесь Дудар, Міхась Чарот, Уладзімір Дубоўка, Міхась Зарэцкі, Кузьма Чорны, Паўлюк Трус, Зінаіда Бандарына, Юлі Таўбін, Юрка Лявонны, Платон Галавач, Васіль Сташэўскі, Сяргей Фамін і многія іншыя імёны — як добра вядомыя, так і незаслужана забытыя — узгадваюцца на выставе.

Асобная ўвага належыць Полацкай філіі «Маладняка», працягам якой стала літаратурнае аб’яднанне «Наддзвінне». У ім рабілі свае першыя крокі Генадзь Бураўкін, Валянцін Лукша, Навум Гальпяровіч і іншыя вядомыя літаратары.

714