Цікавы музейны прадмет. Паштоўкі Я. Булгака

Ян Булгак - знакаміты фатограф, ураджэнец Навагрудчыны. Ён зафіксаваў прыгажосць Наваградка і ваколіц сваёй камерай, вельмі часта сюды ездзіў, хоць жыў і працаваў у Вільні.

Паштоўка з гарой Міндоўга была надрукавана ў Познані, а з саборам Св. Мікалая і сядзібай у Чамброва - мясцовым наваградскім выдавецтвам.

Паштоўка з мясцовымі краявідамі самая старая ў гэтай калекцыі. Была надрукавана ў 1938 г. аб’яднанымі картаграфічнымі выдавецкімі дамамі “Ксёнжніца-Атлас”, якое працавала ў 1924-1941 гг. ва Львове, а потым ва Вроцлаве. Падчас Другой Польскай рэспублікі яно ўваходзіла ў спіс самых важных польскіх выдавецтв. Іх выдавецкую пячатку можаце пабачыць на паштоўцы).

375