Выстаўка «Цені спаленых вёсак»

У Доме-музеі Адама Міцкевіча дзейнічае фотавыстава "Цені спаленых вёсак".

Выстава расказвае аб населеных пунктах Гродзенскай вобласці, спаленых фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Бо трагедыя беларускіх вёсак - гэта не выпадковы эпізод вайны, а адзін са мноства фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду, якая ажыццяўлялася нацысцкай Германіяй у дачыненні да беларускага народа. У сэрцы кожнага жыхара Беларусі павінна застацца памяць аб гэтых жахлівых злачынствах.

Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні рэдакцыі газеты "Гродзенская праўда", установы "Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гродзенскай вобласці" і Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Выстаўку наведалі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа, Навагрудскай спецшколы-інтэрната і іншыя.

348