Памяць спаленых весак

22 сакавіка ў 10-00 у весцы Фёдараўка, знішчанай нямецка-фашысцкімі захопнікамі 23 лютага 1944 г., навучэнцы Любанскага сельскагаспадарчага каледжа, мясцовыя жыхары і старшыня Рачэнскага сельсавета ўшанавалі памяць 15 спаленых жыхароў гэтай вёскі. У 12-00 на месцы спаленай у гады вайны і не адноўленай вёскі Савалуцк прайшоў мітынг-рэквіем, у якім прынялі ўдзел старшыня і намеснік старшыні Любанскага райвыканкама, прадстаўнікі праваахоўных органаў раёна, палітычных партый і грамадскіх арганізацый, педагогі і навучэнцы Сароцкай, Рэдкавіцкай, Камунараўскай, Сасноўскай №2 і Загальскай сярэдніх школ.

418