Апавяданні сялянскай хаты

У Краязнаўчым музеі Полацка ў сакавіку 2023 г. у рамках праграмы «Музейны калейдаскоп» прайшла серыя заняткаў для выхаванцаў дзіцячых садоў горада па тэме «Апавяданні сялянскай хаты». Іх наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі дзіцячых садоў №2, №7, №14, №19, №24 імя П.С. Партновай, №29, №30 г. Полацка. У ходзе заняткаў яны знаёміліся з традыцыйным жыллём беларускіх сялян у канцы XIX-пачатку XX ст., ахвотна слухалі аповед пра тое, як будавалі хаты і з якіх частак яны складаліся. Асаблівую цікавасць у выхаванцаў дзіцячых садоў выклікалі прадметы інтэр'еру асноўнага памяшкання хаты і прыбудовы да яе – сенцаў. Прыемным дадаткам да апавядання стала выкананне народнай калыханкі на беларускай мове. У канцы заняткаў навуковыя супрацоўнікі прапаноўвалі дашкольнікам паспрабаваць паўсядзённае сялянскае харчаванне, што не толькі выклікала сярод іх ажыўленне, але і пакідала ў дзяцей прыемныя ўспаміны аб наведванні музейных заняткаў.

405