Запрашаем на сустрэчу з Навумам Гальпяровічам

28 сакавіка ў канферэнц-зале НПГКМЗ адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, паэтам, публіцыстам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровым грамадзянінам горада Полацка і Наваполацка Н. Я. Гальпяровічам. Навум Якаўлевіч прадставіць сваю новую кнігу «Горад», што выйшла ў выдавецтве «Чатыры чвэрці».

З анатацыі: "Родны горад для пісьменніка — увасабленне яго мар і сноў, яго жыццёвай пазіцыі, яго творчага шляху. Полацк прадстае перад чытачом як высокі светлы вобраз, як выток і працяг новых дарог, памкненняў і здабыткаў. ... апавяданні, прасякнутыя шчырасцю і спавядальнасцю, роздумам пра мінулае і сённяшні дзень. Кніга напоўнена пачуццямі дабрыні і шчырай пяшчоты, што характэрна для ўсіх твораў..."

Чакаем аматараў мастацкага слова ў Музеі беларускага кнігадрукавання ў 15.30 па адрасе: вул. Ніжне-Пакроўская, 22.

Тэл. для даведак: 46-57-25.

387