Экскурсіі для навучэнцаў

29 сакавіка 2023 года, у апошнюю сераду месяца, бясплатны дзень наведвання музеяў Беларусі, Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей наведалі школьнікі Дзеравянчыцкай пачатковай школы Слонімскага раёна, Сярэдняй школы №27 імя В.В. Юртава г.Гродна, Вялікашылавіцкай базавай школы Слонімскага раёна. Вучням было прадстаўлена экскурсійнае абслугоўванне па пастаяннай эскпазіцыі музея, часовых экспазіцыях “Нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць” і "Іголкай вышытая прыгажосць".

Для даведкі: апошняя серада месяца – адзіны бясплатны дзень для наведвання музеяў навучэнцамі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэдне-спецыяльную адукацыю ў Беларусі, уключаючы бясплатнае экскурсійнае суправаджэнне па пастаянных і часовых экспазіцыях (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый).

Для наведвання патрабуецца папярэдні запіс па тэл. 8(01563)60927.

350