Прайшлі заняткі «Еўфрасіння Полацкая. Рукапісная кніга»

На мінулым тыдні школьнікі, якія наведваюць музейна-педагагічныя заняткі, звярнуліся да гісторыі самых старажытных беларускіх кніг.

На занятках «Еўфрасіння Полацкая. Рукапісная кніга» школьнікі даведаліся пра біяграфію і дзейнасць Еўфрасінні Полацкай, а таксама пазнаёміліся з самымі старажытнымі беларускімі кнігамі — такімі, як «Тураўскае Евангелле» XI стагоддзя і «Полацкае Евангелле» XII стагоддзя. Акрамя гэтага, вучні дазналіся, як апрацоўвалі пяро для пісьма, з чаго рабілі фарбу і чарніла, якія існавалі тыпы пісьма і як упрыгожвалі кнігу.

Напрыканцы сустрэчы вучні самі пабылі ў ролі старажытных мастакоў і намалявалі адно з галоўных аздабленняў кнігі — ініцыял.

409