Музейна-педагагічы занятак: «Традыцыйная культура харчавання беларусаў»

Традыцыйная культура харчавання з’яўляецца адным з элементаў матэрыяльнай культуры этнасу. У адрозненне ад іншых частак (напрыклад, жыллё, адзенне) культура харчавання найбольш трывала захавала сваю этнічную спецыфіку і ў меншай ступені была падвергнута зменам. Яна выступае як важная крыніца пры даследаванні многіх спрэчных пытанняў этнічнай гісторыі.

Традыцыйная культура харчавання ўяўляе сабой сукупнасць наступных кампанентаў: набор прадуктаў і стравы, якія з іх гатуюць (у тым ліку святочныя і абрадавыя); спосабы і прыёмы прыгатавання (тэхналогія); трапезы, час і парадак іх выканання; правілы паводзін, звязаныя з прыгатаваннем і ўжываннем ежы (застольны этыкет), прадметы хатняга начыння.

Пэўную долю ў беларускай нарднай кулінарыі займалі прадукты жывёлагадоўлі. Больш за ўсё спажывалі свініну, а ў заходніх раёнах Беларусі – бараніну. Кожаная сям`і індыкаў. Каля рачулак і вадаёмаў гадавалі на мяса качак і гусей. Малако ўжывалі ў асноўным у якасці “забелы”, гэта значыць, ім забельвалі капусту, буракі, крупяныя і бульбяныя супы. Найбольш часта елі кіслае малако. З малака выраблялі смятану, масла, тварог, сыр. У час посту замест сметанковага масла выкарыстоўвалі льняное і канаплянае семя, таўклі яго ў ступе, прасейвалі праз сіта і пасыпалм страву.

У садах каля сядзібы раслі яблыні, грушы, вішні, слівы, агрэст, парэчкі і г.д. Асабліва прыгожымі і дагледжанымі былі сады шляхты.

Значным дапаўненнем да асноўных харчовых прадуктаў, якія здабываліся ў выніку заняткаў земляробства і паляўніцтва. У традыцыйнай культуры харчавання беларусаў яны выкарыстоўваліся для прыгатавання разнастайных страў.

У залежнасці ад кампанентаў можна выдзеліць наступныя групы страў – мучныя, крупяныя, агароднінныя, грыбныя, мясныя, малочныя, рыбныя, стравы з яек. Асобную групу складаюць напоі, і як прадукт харчавання ў асноўным прызначаны для насычэння чалавечага арганізма вадкасцю.

Крыніца: Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве. / Т.А. Навагародскі. – Мінск : БДУ, 2009. – 335.

442