Міжмузейны праект «Два раёны — адна гісторыя»

Этнаграфія

Вельмі важна ведаць гісторыю сваёй краіны, захоўваць традыцыі і далучаць да іх вытокаў усіх зацікаўленых.

Этнаграфія, як і гісторыя, жыве ў народзе, у кожным з нас, у акружаючым асяроддзі.

Этнаграфічная частка экспазіцыі музея адлюстроўвае лад жыцця, жыллё, адзенне, заняткі і культурную прастору.

Праз звычайныя прадметы побыту музей спрабуе перадаць гледачам індывідуальныя асаблівасці, адпаведныя толькі нашым рэгіёнам.

Прэс для сыра з этнаграфічнай экспазіцыі Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея. Прэсаванне сыру праводзяць з мэтай ўшчыльнення сырнай масы, выдалення рэшткаў свабоднай сыроваткі, надання сыру формы і стварэння павярхоўнай скарынкі пад дзеяннем знешняй нагрузкі – ціску на прэс. Падобныя прэсы былі характэрныя для заходніх рэгіёнаў у другой палове 19-га-першай палове 20-га стагоддзя.

423