Экскурсіі ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва

Канікулы скончыліся, а прыемныя ўражанні засталіся!

Чакаем вас у Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва на нашых займальных экскурсіях па юбілейнай выставе жывапісу і графікі "Леанід Шчамялёў - люстэрка эпохі", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Майстра:

  • Тэматычная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Першыя штрыхі» (для 1-5 класаў);
  • Экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі "Беларусь-паэзія фарбаў Л. Шчамялёва» (для 6-11 класаў, ССНУ, ПТК);
  • Тэматычная экскурсія "Тэма вайны ў творчасці Леаніда Шчамялёва" (для школьнікаў 9-11 класаў, студэнтаў);
  • Экскурсія з элементамі квэста "Леанід Шчамялёў. Жыццё ў мастацтве" (для студэнтаў ВНУ і дарослых).
377