Прэзентацыя выстаўкі жывапісу «Маё Палессе»

У музеі адбылася прэзентацыя выстаўкі жывапісу "Маё Палессе" з удзелам аўтара Віктара Сагановіча. На адкрыццё завіталі і іншыя майстры пэнздлю, якія зараз знаходзяцца ў Навагрудку на пленэры.

У адрас Віктара Сагановіча было сказана шмат прыемных слоў. Сам аўтар падзяліўся гісторыяй стварэння сваіх карцін, правёў невялічкую экскурсію па сваім цудоўным свеце Палесся. У паветры луналі кропелькі творчасці і натхнення.

352