Праграма «Суразмоўцы»

Музей Максіма Багдановіча ў Мінску – галоўны захавальнік памяці пра Паэта… І не толькі.

Навуковыя супрацоўнікі музея збіраюць памяткі (дакументы, фатаграфіі, рэчы), звязаныя з паэтам і яго акружэннем, і прэзентуюць знаходкі.

Актыўна вядуць пошукі новай інфармацыі пра Максіма Багдановіча і яго продкаў, даследуюць сямейныя архівы і працуюць у розных архівах, музеях.

Падтрымліваюць цесныя кантакты з нашчадкамі роду Багдановічаў і Мякотаў, а таксама з даследчыкамі і валанцёрамі.

Распавядаюць пра Максіма падчас экскурсій, лекцый, заняткаў, а яшчэ “ажыццяўляюць мары паэта” – паказваюць батлейку.

Некаторыя сакрэты прафесіі музейшчыка раскрывае ў праграме Навума Гальпяровіча “Суразмоўцы” вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец.

https://www.youtube.com/watch?v=V_fSgY8PL2s&list=PLmGv3zIr0LKCKlWfXx8o0r4uSdNTcw6Z1&index=1

421