Гадзіна прафарыентацыі «Я працую ў музеі»

1 красавіка 2023 года навуковыя супрацоўнікі музейнага аб’яднання правялі для вучняў Браслаўскай СШ № 1 імя А.М.Жданава гадзіну прафарыентацыі “Я працую ў музеі”. Вучні пазнаёміліся з напрамкамі дзейнасці музейных спецыялістаў, асаблівасцямі іх работы. Затым школьнікі агледзелі выставу модных рэчаў мінулага стагоддзя “Модны РЭТРАпозірк”. Да мерапрыемства былі падрыхтаваны буклеты з інфармацыяй аб навучальных установах, у якіх можна атрымаць адукацыю для работы ў музеі.

390