Віншуем з узнагародай!

Сёння ў філіяле "Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе" – радасны і запамінальны дзень. Музейны наглядчык Таццяна Філіпаўна Калоша атрымала Падзяку Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за сваю шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм.

Уручыць ганаровую ўзнагароду і павіншаваць калегу прыехала старшыня прафсаюзнага камітэта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Наталля Валер’еўна Калядчык.

Увесь астатні калектыў музея таксама далучаецца да віншаванняў у адрас шаноўнай Таццяны Філіпаўны, зычыць ёй здароўя і дабрабыту.

363