Хто такі Сяргей Восіпавіч Прытыцкі? — шукалі адказ вучні Сярэдняй школы №1 г. Астраўца

20.04.2023 выставу “Мы верылі, што прыйдзе час нашага вызвалення…” Жыццё і подзвіг Сяргея Прытыцкага”наведалі вучні ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Астраўца".

Падчас візіту вучні не толькі азнаёміліся з часовай экспазіцыяй, але таксама паглядзелі ўрыўкі з кінафільма “Чырвонае лісце”, у аснову сюжэта якога пакладзена біяграфія Прытыцкага, а яго асоба з’яўляецца прататыпам галоўнага героя.

Наведвальнікаў асабліва зацікавілі падарункі Прытыцкаму, а сувенірны набор 1960-х гадоў прыцягнуў да сябе найбольшую ўвагу. Загадкі па тэме экспазіцыі аказаліся па сілам нашым наведвальнікам, замацавлі ў памяці найбольш яркія эпізоды з біяграфіі Сяргея Восіпавіча.

415