Практычны лекторый «Пісаная торба»

29 красавіка 2023 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры рады запрасіць дарослых і дзяцей на практычны лекторый па роспісе сумак-шопераў у тэхніцы маляваных дываноў, які правядзе мастачка Ірына Князева. Пачатак а 12-й гадзіне.

Занятак адбудзецца на базе выставы “Казкі з маляванак”, у асяроддзі “чароўнага гаю” віцебскіх маляванак. Хто ўжо бываў на падобных творчых сустрэчах на сонечнай музейнай балюстрадзе, той ведае, што гэта мусіць быць сапраўдная музейная арт-тэрапія!

Удзельнікаў чакае:

  • куратарская экскурсія па выставе ад Ірыны Князевай;
  • захапляльны расповяд майстра пра мастацтва маляваных дываноў з мультымедыйным суправаджэннем;
  • практычная частка – роспіс шопера па матывах беларускіх маляванак (колер – чорны, памер – 36*38 см).

Гатовы выраб – уласнаручна распісаны баваўняны шопер з непаўторным аўтарскім дызайнам – удзельнікі забіраюць з сабой. На добрую памяць і практычнае карыстанне.

Працягласць – каля 2,5 гадзін.

Кошт удзелу – 20 руб.

Запіс вядзецца па тэл. +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47, а таксама праз асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках музея. Колькасць месцаў абмежаваная!

432