Вясновае свята «Ішлі, прайшлі валачобнічкі, іграючы, спяваючы…»

Вялікдзень — вялікае вясновае свята, карані якога хаваюцца ў глыбокай старажытнасці. Раней з гэтага свята пачынаўся новы сельскагаспадарчы год. Галоўнай адметнасцю народнага святкавання Вялікадня на Беларусі з’яўляецца валачобны абрад.

На Паазер’і гэтая цікавая традыцыя захавалася да нашых дзён. У валачобным абрадзе ўдзельнічалі гурты хлопцаў і дзяўчат, якія спявалі валачобныя песні, граў музыка. Звычайна валачобнікі віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі здароўя, шчасця ды добрага ўраджаю. А гаспадары ў сваю чаргу шчодра адорвалі моладзь фарбаванымі яйкамі, салам, хлебнымі вырабамі і нават грашыма.

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае ўсіх жадаючых на вясновае свята «Ішлі, прайшлі валачобнічкі, іграючы, спяваючы…», якое адбудзецца 22 красавіка а 13-й гадзіне. Кожны з вас не толькі пазнаёміцца з валачобнымі традыцыямі, але і стане сапраўдным удзельнікам традыцыйных ігрышчаў і танцаў пад жывую музыку.

P.S. Паважаныя госці! Для ўдзелу ў традыцыйных вялікодных гульнях просім, калі ласка, прынесці з сабой некалькі вараных яек. Будзем рады бачыць вас!

349