«Музейная экспазіцыя — вопыт і перспектывы»

18-19 красавіка 2023 года праходзіў выязны семінар для дырэктараў і супрацоўнікаў дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці "МУЗЕЙНАЯ ЭКСПАЗІЦЫЯ: ВОПЫТ І ПЕРСПЕКТЫВЫ"

Пад час семінару ўдзельнікі наведалі: экспазіцыю УК “Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей”, экспазіцыю “Музей яўрэйскага супраціўлення” і мемарыяльную Сцяну памяці, экспазіцыю УК “Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку”, паседжанне з удзелам кансультанта ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Н.В. Аўдзей, экспазіцыю УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей”, музей “Замкавы комплекс “Мір”, экспазіцыю УК “Баранавіцкі раённы краязнаўчы музей”, музей-сядзібу Міцкевічаў у Завоссі, і завяршыўся семінар знаёмствам з экспазіцыяй УК "Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей".

364