Інтэрактыўна-пазнавальная праграма «Вялічка прыйшло»

У перыяд галоўных вясновых свят – з 21 па 30 красавіка 2023 года – запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў святочнай інтэрактыўна-пазнавальнай праграме “Вялічка прыйшло”.

Праграма прысвечана традыцыям святкавання Вялікадня на Беларусі.

Удзельнікі даведаюцца:

  • пра тое як да нас прыйшло свята;
  • чаму сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка;
  • якія віды роспісу яек існуюць;
  • якія абрады падчас свята праводзілі нашы продкі.

А яшчэ падчас праграмы будзе магчымасць патрапіць у “майстэрню” і ўласнаручна расфарбаваць незвычайнае яйка-цацку.

Да ўдзелу ў святочнай праграме “Вялічка прыйшло” запрашаюцца групавыя (да 12 чалавек) і сямейныя наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных узростаў (2-6 кл.).

Працягласць: 45-50 хвілін.

Кошт: 5 рублёў / 1 наведвальнік.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363-56-21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

367