Музеі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка пераходзяць на летні рэжым працы

Паважаныя палачане і госці горада!

Звяртаем Вашу ўвагу на графік працы музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў святочныя дні.

30 красавіка 2023 г. (нядзеля) — музеі працуюць да 16.00 (касы — да 15.30).

1 мая 2023 г. (панядзелак) — працуюць:

  • Музей беларускага кнігадрукавання — з 10.00 да 17.00 (касса — да 16.30),
  • Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора — з 10.00 да 15.00 (каса — да 14.30).

1 мая ў 13.00 у Сафійскім саборы адбудзецца канцэрт арганнай музыкі. Кошт квітка —10,00 беларускіх рублёў.

Экскурсійнае абслугоўванне для арганізаваных груп у музеях у святочныя дні — па папярэднім запісе.

З 2 мая 2023 года музеі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка пераходзяць на летні рэжым працы. Музеі будуць адкрыты для наведвальнікаў з 10.00 да 18.00 (касы — да 17.30).

Аб рабоце музеяў 8 і 9 мая 2023 г. будзе паведамлена дадаткова.

308