Адкрыты дыялог «Чарнобыль — наш боль і памяць»

Штогод 26 красавіка мы адзначаем гадавіну тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У ХХ стагоддзі шматпакутная беларуская зямля перажыла Першую сусветную і Вялікую Айчынную войны, нямецкую акупацыю і Чарнобыльскую трагедыю, калі была заражана частка тэрыторыі краіны з насельніцтвам больш за 2 млн чалавек.

Спынілі сваё існаванне 479 населеных пунктаў, 16 з якіх - вёскі Дабрушчыны, эканамічны ўрон для Рэспублікі Беларусь ацэньваецца ў астранамічныя $235 млрд. З 1986 па 2023 год насельніцтва рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС знізілася амаль на 60 працэнтаў.

З распадам СССР Беларусь аказалася практычна сам-насам з праблемамі, якія ўзніклі ў выніку Чарнобыльскай катастрофы.Маладая беларуская дзяржава, якая ў першыя гады свайго існавання, як сляпое кацяня, вымушана была шукаць сваё месца ў новым свеце, павінна было вырашыць праблемы забеспячэння 137 тысяч вымушаных перасяленцаў, медыцынскай дапамогі пацярпелым, аднаўленне забруджаных тэрыторый.

У памяць аб гэтай падзеі учора ва ўстанове «Добрушскі раённы краязнаўчы музей» адбыўся адкрыты дыялог "Чарнобыль - наш боль і памяць", у якім прынялі ўдзел навучэнцы адной са школ горада Добруш. Выступаюць: Аляксандр Старацітараў - ганаровы грамадзянін г. Добруш, старшыня Добрушскага раённага савета ветэранаў, відавочца тых падзей; Адзіночанка Ігар Віктаравіч - галоўны спецыяліст аддзела каардынацыі дзейнасці на пацярпелых тэрыторыях

306