Экскурсія для гомельскіх кадэтаў

26 красавіка 2023 года, у рамках Года міру і стварэння ўстанову «Добрушскі раённы краязнаўчы музей» наведалі навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскае кадэцкае вучылішча».

Гэты дзень выдаўся насычаным і прадуктыўным для ўсіх: для працаўнікоў нашага музея і саміх гасцей. Рабяты мелі магчымасць убачыць прадметы, знойдзеныя на тэрыторыі Добрушскага раёна, экспанаты розных стагоддзяў і часоў, дакументы, фатаграфіі і многае іншае. Асаблівая ўвага ў навучэнскай моладзі была прыкавана да тэмы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (37-я гадавіна трагедыі) і яе наступстваў для ўсяго Гомельскага рэгіёну, а таксама да экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

298