Да 525-годдзя Дзятлава

Cучасная назва горада – Дзятлава — адрозніваецца ад старажытных, зафіксаваных гістарычнымі крыніцамі: Зецела, Здзецель, Здзенцель, Дзенцел, Здзечаль, Здзецел.

Яшчэ ў ХІХ стагоддзі і ў даваенныя гады мясцовае насельніцтва часцей выкарыстоўвала назву Зецела (Зецел). Старажытны тапонім, які захаваўся ў народнай гаворцы, — сведчанне ўстойлівасці лінгвістычных каранёў і гістарычнай памяці народа.

Адлік існавання сённяшняга Дзятлава пачынаецца з 1498 г., калі вялікі князь літоўскі Аляксандр падараваў паселішча Зецела з воласцю Канстанціну Iванавічу Астрожскаму. Падараваў менавіта не голыя абшары, не пусташ –а населеныя, здаўна абжытыя людзьмі мясціны. Астрожскаму быў дадзены дазвол на пабудову драўлянага замка ў Зецеле. Гэта дакументальны сведка паселішча – факт яго існавання на той час. Але гісторыя Зецела пачынаецца не з 1498 г., а намнога раней.

Так, Іпацьеўскі летапіс ад 1253 года засведчыў ваеннае сутыкненне і перамогу войска Літвы над галіцка-валынскім войскам: «…и послаша сторож Литва на озере Зьято и гнаша через болота реки ІЦары…». Даследчык А. П. Непакупны вызначыў, што назва возера Зьято стала асноваю слова ў назве старажытнага Зецела. Суфікс «ела» ўжываецца толькі ў выпадках, калі возера знаходзіцца ля вытоку альбо ў рэчышчы ракі, па назве якой паселішча і атрымала назву. Лінгвістычная ідэя А. П. Непакупнага была даследавана ў розных накірунках. (Падрабязней...)

360