Выстава «Дарога да цудоўнай яснасці»


Экспазіцыя выставы складаецца з графікі Марка Шагала і яго сучаснікаў - еўрапейскіх і амерыканскіх мастакоў ХХ стагоддзя. “Дарога да цудоўнай яснасці абавязкова праходзіць праз яе супрацьлегласць” - гэтая цытата з дыялогаў Марка Шагала і мастацтвазнаўцы П'ера Шнейдэра як мага лепей характарызуе творчы працэс мінулага стагоддзя. Шагал патрапіў у супольнасць сусветных мастакоў вельмі рана, у 1910-х. у час росквіту авангардных напрамкаў і бескампраміснай іх палемікі. І тут мастак абірае свой шлях, спалучыўшы элементы розных стыляў з сваім уласным бачаннем мастацтва. Шагал, Маціс, Брак, Лежэ, Пікаса, Колдэр, Джакамеці і іншыя постаці мастакоў прадстаўлены на выставе. У кожнага з іх свой шлях да “цудоўнай яснасці” - праз вобразнасць ці абстракцыю, экспрэсію ці лаканічнасць - разам іх працы адлюстроўваюць цэлае стагоддзе чалавечай думкі.

1493