
У гэтую суботу ў нашым Музеі адбылася лекцыя «Донца, тулава і венчык: аб чым распавядаюць гліняныя вырабы».
Лекцыя прайшла ў цёплай, утульнай атмасферы, было цікава і пазнавальна. Не кожны дзень нам даводзіцца трымаць у руках керамічныя рэчы, якія столькі стагоддзяў захоўваліся ў зямлі.
Дзякуй нашаму лектару Аляксею Леанідавічу Коцу за такую магчымасць!