
Фестываль дзіцячай кнігі “Гуляй, зіма, твая часіна!”
30 лістапада 2023 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца Фестываль дзіцячай кнігі “Гуляй, зіма, твая часіна!”. Творчыя сустрэчы з маленькімі аматарамі літаратуры правядуць вядомыя пісьменнікі Рэспублікі Беларусь.
На працягу ўсяго фестываля наведвальнікаў чакаць настольныя беларускія гульні, тэматычныя майстар-класы, паказы лялечных спектакляў па народным казкам у апрацоўцы Якуба Коласа.
Таксама наведвальнікі атрымаюць магчымасць наведаць спектакль тэатра “Бусы”, гісторыя пра вялікую вандроўку маленькага мышаня, якая будзе карыснай і цікавай, як дарослым, так і дзецям.
Праграма фестываля
10.00 – пачатак працы фестываля дзіцячай кнігі “Гуляй, зіма, твая часіна!”
Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа:
(другі паверх, вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына)
- 10.10 творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;
- 10.45 творчая сустрэча з пісьменніцай Аленай Стэльмах;
- 11.30 творчая сустрэча з пісьменніцай Марынай Петрашкевіч;
- 12.15 творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;
- 13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Міхасём Пазняковым;
- 14.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Генадзем Аўласенка;
- 15.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
16.00. Тэатр “Бусы”, Спектакль “Ад вінта”.
Інтэрактыўныя пляцоўкі:
(першы паверх, экспазіцыйныя залы музея)
- Беларускія настольныя забаўлянкі ад Наталлі Галко;
- Інтэрактыўная пляцоўка цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк
- Майстар-клас па маляванні ад мастачкі-ілюстратаркі “Калядаў” Ліаны Жванія;
- Майстар-клас ад мастачкі Вольгі Лапінай;
- Майстар-клас па вырабу лялькі ад Эрыкі Грышчанка;
- інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;
- прагляд лялечных спектаклей па народным беларускім казкам у апрацоўцы Якуба Коласа;
- тэматычныя фотазоны, пазлы;
- кніжны гандаль ад “Акадэмічнай кнігі”.
Уваходны білет – 6 рублёў (кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!).
Сардэчна запрашаем прыняць удзел у фестывалі!
Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by