
21 лістапада 2023 года а 18-й гадзіне, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, адбудзецца творчая сустрэча з Людмілай Рублеўскай.
Людміла Рублеўская - беларуская паэтка, пісьменніца, літаратурны крытык, драматург, перакладчыца, журналістка.
Як літаратар пачынала з паэзіі, проза ж паэткі Рублеўскай пачалася з дзіцячых казак. Асобныя яе драматычныя творы ставіліся на сцэнах беларускіх тэатраў.
Гісторыкацэнтрычныя творы Людмілы Рублеўскай некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з "меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі" мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Людміла Рублеўская – аўтар цыклу раманаў “Авантуры Пранціша Вырвіча”
Таксама Людміла Рублеўская выступае ў друку як крытык і літаратуразнавец.
Шчыра запрашаем усіх жадаючых наведаць творчую сустрэчу, атрымаць магчымасць паразмаўляць з аўтарам і паўдзельнічаць у аўтограф-сесіі!
Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.
Падрабязнасці па тэлефоне: 270-17-02
Сардэчна запрашаем!