«Песняру чыстай красы»


Выстава мастацкіх работ
“Песняру чыстай красы”
25.04. - 20.05.2024

Сёлета Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адзначае прыгожы юбілей – 85-годдзе з дня заснавання. У фондах музея зберагаецца шмат прац, прысвечаных Максіму Багдановічу і яго вечным вершам, а таксама мясцінам, звязанымі з паэтам. Частка гэтых скарбаў будзе прадстаўлена ў сумесным выставачным праекце - “Песняру чыстай красы”.

Колькі выдатных дзеячаў, прыклалі намаганні для ўшанавання памяці Максіма Багдановіча – спрабавалі падзяліцца сваім разуменнем паэта, шукалі вобразы і настроі, у якіх яго пазнаюць астатнія…

У Вас ёсць унікальная магчымасць пабачыць творы класікаў беларускага мастацтва з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якія рэдка экспануюцца: жывапіс вядомых беларускіх мастакоў, сярод якіх – Мікалай Дучыц, Барыс Залкінд, Барыс Аракчэеў, Уладзімір Сулкоўскі.

Акрамя таго, можна будзе пазнаёміцца з творамі прызнаных беларускіх скульптураў – Генадзя Мурамцава, Сяргея Гумілеўскага, Льва Талбузіна, Уладзіміра Слабодчыкава, Станіслава Ларчанкі.

Радасна, што ўсе мы разам робім агульную справу ў гонар Максіма Багдановіча і сумесны выставачны праект двух музеяў добры гэтаму доказ.
10+

Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а
+375 17 363 07 61, + 375 17 355 22 95
maksimbagdanovich@gmail.com

535