Перасоўная выстаўка «У баях за Айчыну»


Напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Доме-музеі Адама Міцкевіча дзейнічае перасоўная выстаўка "У баях за Айчыну", прадстаўленая Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Выстаўка цалкам прысвечана дзейнасці спецгруп НКУС-НКДБ СССР-БССР на акупаванай тэрыторыі Беларусі і паказвае іх ролю ў партызанскім руху на беларускай зямлі.

240