«Галінка бэзу»

20 мая 2024 года а 19-й гадзіне ў працяг міжнароднай акцыі “Музейная ноч - 2024” музей Якуба Коласа запрашае на музычны вечар “Галінка бэзу”. У гэты вясновы вечар утульная зала музея Якуба Коласа стане музычнай гасцёўняй, дзе будуць гучаць творы вялікага кампазітара, самабытнага таленту, геніяльнага піяніста, дырыжора, які не меў сабе роўных сярод сучаснікаў - Сяргея Васільевіча Рахманінава, у выкананні фартэпіяннага дуэта “Con anima”, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў - Юліі Архангельскай і Аляксандра Палякова. Слухачы канцэрта змогуць атрымаць асалоду ад дзіўнай атмасферы чароўнай разнастайнасці музыкі С.В.Рахманінава, яркіх непаўторных эмоцый і фарбаў выканання фартэпіяннага дуэта. І, вядома, палюбавацца бэзам у садзе пісьменніка.

66