Выстаўка "Залаты Новы год". Заслаўе

У музейна-выстаўным комплексе праходзіць выстава, прысвечаная асаблівасцям сустрэчы Новага года ў гістарычнай рэтраспектыве. Праводзяцца інтэрактыўныя і гульнёвыя праграмы.

З 15 снежня 2009 г. да 15 лютага 2010 г. у музейна-выстаўным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" будзе праходзіць выстава "Залаты Новы год", прысвечаная асаблівасцям сустрэчы Новага года ў гістарычнай рэтраспектыве.

У чарадзе розных імпрэз і свят ёсць адзін, якому аднолькава радыя і дзеці і дарослыя - гэта Новы год. У прыбранай елкі, за святочным сталом мы чакаем апошняга ўдару курантаў, каб загадаць жаданне, бо ў навагоднюю ноч усе чакаюць цудаў.

Выстава "Залаты Новы год" знаёміць з гісторыяй любімага свята. У старажытных славян Новы год пачынаўся 1 сакавіка. З афіцыйным прыняццем юліанскага календара ў усходніх славян навалецце пачыналася 1 верасня. З 1582 г. з распаўсюджваннем грэгарыянскага календара, на нашых землях адлічваць гады сталі з 1 студзеня. Але ў народнымусведамленні ўсе святы атаясамляліся з сельскагаспадарчым каляндаром - вясновым, восеньскім, зімовым. Ілюструюць тры Новых года выраба з саломкі - беларускага золата. За шматлікія стагоддзі саломапляценне ператварылася ў мастацтва найвысокага ўзроўня. Саламяныя "павукі", коні, птушкі, лялькі - гэта не проста выявы, кожны з іх звязаны з чалавекам, які стварыў цуд. Наведайце выставу, каб захапіцца майстэрствам і фантазіяй сваіх сучаснікаў, а таксама паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах, сустрэўшы Новы год тры разы.

2051