АКЦЫЯ «Упішы сябе ў гісторыю Ганцаўшчыны»

Музей не піша гісторыю. Музей яе збірае.

Упершыню ў «Год роднай зямлі», напярэдадні Дня Незалежнасці нашай Беларусі Ганцавіцкі краязнаўчы музей праводзіць акцыю «Упішы сябе ў гісторыю Ганцаўшчыны».

Гісторыя горада, раёна складаецца з сямейных гісторый, дакументаў, прадметаў, кніг, фотаздымкаў, твораў мастацтва беражліва захоўваемых і перадаваемых з пакалення ў пакаленне.

Мы павінны памятаць: для аднаўлення поўнай карціны гісторыі роднага краю важны кожны момант нашага жыцця. Тады ярчэй і паўней прадстане кожная із старонак нашай любімай Ганцаўшчыны.

З 1 па 30 чэрвеня краязнаўчы музей прымае ў дар ад прыватных асоб, устаноў і арганізацый прадметы, сямейныя рэліквіі, звязаныя з гісторыяй, культурай, традыцыямі Ганцавіцкага края.

Удзельнікам акцыі «Упішы сябе ў гісторыю Ганцаўшчыны» будуць уручаны імянныя пасведчанні, якія даюць права на бесплатнае наведванне музея ў 2009 годзе, іх імены будуць зарэгістраваны ў Ганаровай кнізе Даравальнікаў.

Усе прадметы, падораныя ў ходзе акцыі будуць выстаўлены для агляду ў час выставы «Новыя паступленні 2009 года».

Чакаем вас з 1 по 30 чэрвеня ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі.

3225