Да Дня беларускага пісьменства

Кожны год у першую нядзелю верасня ў адным з гарадоў Беларусі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Сёлета свята прымае Глыбокае. Музей беларускага кнігадрукавання ніколі не абмінае ўвагай гэты сімвалічны для беларускай культуры дзень.
1 верасня ў Музеі распачне работу выстаўка факсімільных выданняў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Музей беларускага кнігадрукавання прыме таксама непасрэдны ўдзел у святочных мерапрыемствах у Глыбокім. Супрацоўнікамі Музея плануецца выязная выстаўка “Полацк у кніжнай культуры Беларусі”, дзе будзе прадстаўлена багатая кніжная спадчына нашага горада, пачынаючы ад старажытных рукапісаў, прац слаўных Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага, заканчваючы самымі сучаснымі выданнямі серыі “Наследие Полоцкой земли” і кнігамі, прысвечанымі 1150-годдзю Полацка.

922