Выставачны праект «АРХЕАЛОГІЯ ЛОЕЎШЧЫНЫ. ТАЯМНІЦЫ ГЛІНЫ»


Цягам многіх стагоддзяў ганчарства з’яўлялася адным з самых важных заняткаў насельніцтва Гомельскага Падняпроўя. Ганчарныя гліны, якія даволі раўнамерна залягаюць на ўсёй тэрыторыі нашага рэгіёну, былі асноўнай сыравінай, неабходнай для развіцця керамічнага вытворчасці. Яно зарадзілася тут, як і на іншых усходнеславянскіх землях, у эпоху Неаліту.

Вырабы з гліны ўяўляюць найбольш шматлікую катэгорыю знаходак на помніках археалогіі Лоеўшчыны. Сюды адносіцца посуд, мініяцюрныя сасуды, шматлікія грузікі-прасліцы, грузілы і іншыя гліняныя вырабы, фігуркі жывёл, ліцейныя формы і ціглі. Пра гэта і не толькі вы можаце даведацца на выставе “Археалогія Лоеўшчыны” — сумесным праекце Музея бітвы за Днепр і Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

106