Запрашаем на свята "Вясна-красна"!


Запрашаем на свята “Вясна-красна!” у гонар абуджэння прыроды і свята Вялікдзень!
Калі? 1 мая - 13:00
Дзе? Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я

Што будзе на свяце?

  • - Знаёмства з велікоднымі (пасхальнымі) традыцыямі беларусаў
  • - Карагоды, спевы, танцы
  • - Інструментальная музыка: дуда, гармонік, бубен, скрыпка
  • - Гульні з яйкамі
  • - Пачастункі і гарбата з зёлак

А яшчэ:
Вы пабачыце "Валачобны абрад" - унікальную традыцыю Віцебшчыны, калі мужчынскі гурт валачобнікаў, спяваючы велічальныя песні, абыходзіць хаты на Велікодным тыдні.

Што можна ўзяць з сабой:

  • - яйкі для гульняў
  • - прысмакі для агульнага святочнага стала

Пры ўдзеле фальклорных гуртоў “Варган” (г. Полацк) і “Рэхта” (в. Вялікі Поўсвіж, Лепельскі р-н)
Уваход - 3 рублі, дзеткам да 7 год - бясплатна!
Адрас: г. Полацк, вул. Войкава, 1
Т. 46-30-41

393