Выстава пленэрных прац "Успамін пра лета"


З 29 лістапада па 15 снежня 2019 года ў малой Гарадской выставачнай зале пройдзе выстава плэнерных прац "Успамін пра лета". Запрашаем гараджан і гасцей горада на выставу!

Нагадаем, што ў мінулым годзе прайшоў першы адкрыты гарадскі пленэр «Жодзіна, зоркаю яснаю ззяй на Радзіме сваёй», які быў прымеркаваны да юбілею горада Жодзіна. Майстры пэндзля працавалі ў раёне поймы Плісы, ля вёсак Паддуб'е і Дымкаўка, на праспекце Венісье, ля касцёла і цэркваў, у навуковым гарадку, а таксама ў мікрараёне ДРЭС, на праспекце Міра, вуліцах Дзеравянкі і Сыракваша.

У пленэры прымалі ўдзел мастакі: Андруковіч М.М., Барабанцаў В.К., Гоманаў Л.М., Грышук Л.І., Макараў У.М., Міхейчык Г.М., Патомскі А.В. і інш.

Час працы:
Серада - пятніца: 11.00 - 19.00;
Субота, нядзеля: 9.00 - 17.00.

Кошт білета:
1 руб. (дарослы);
50 кап. (дзіцячы);
Бясплатна для наведвальнікаў выставы ў Вялікай выставачнай зале!

Даведкі па тэл.: 8(01775)5-33-68

324