Адкрыццё новай рубрыкі "Зайдзі – гульню прайдзі!"

Музей ткацтва адчыняе для вітуальных наведвальнікаў новую рубрыку "Зайдзі – гульню прайдзі!".

Калі вас цікавіць традыцыйная культура беларусаў, прываблівае ткацтва як адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашых продкаў, але па нейкіх прычынах вы не можаце наведаць нас, тады “адчыняйце дзверы” ў віртуальны свет музея. Там вас чакае шмат цікавай, карыснай інфармацыі і толькі пазітыўны настрой! Мы прапануем ва ўтульнай хатняй атмасферы пабавіць час за разгадваннем электронных крыжаванак, рэбусаў, загадак і іншых цікавых заданняў, праз якія вы пазнаёміцеся з традыцыйнай культурай беларусаў, паглыбіце вашы веды, убачыце цікавыя экспанаты і музейныя прадметы.

А калі што не атрымалася – не спяшайцеся засмучацца! Паспрабуйце яшчэ раз ці звярніцеся да нас! Мы заўсёды на сувязі і будзем радыя сустрэцца з вамі ў залах нашага музея!

1063